Словы і музыка Лявона Вольскага. CD: 12 трэкаў / Агульны час 44:09. DVD: 12 кліпаў / Агульны час 38:56 + фота ўдзельнікаў праекту + інтэрвію + песьні з акордамі. (p) West Records, 2009.
Жанр: гістарычная драма, 134 хвіліны. Мова: мая DDS 5.1. Паднадпісы: беларускія, беларускія для людзей з пашкоджаным слыхам, ангельскія, ангельскія для людзей з пашкоджаным слыхам, расейскія.
Ідылічнае існаваньне чалавека жортска абарванае варожаю вонкаваю сілаю, і ён змушаны прыняць падарожжа ў бязьлітасны сьвет, дзе пануюць гвалт з страхам, і дзе на яго чакае жахлівы канец. Праз волю року й магутную сілу каханьня да свае жанчыны й сям’і яму выпадае магчымасьць зрабіць адчайную спробу ўцячы дамоў, па-свойму ўратаваўшы ўласны лад жыцьця...
Вадаспады Грызьлі / Grizzli Falls (Канада, ЗША, Вялікабрытанія). Мова: бел., Dolby Digital 2.0, працягласьць — 91 хв. За тымі далёкімі часамі, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, славуты паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну…
Кропачка і Антон / Annaluise & Anton, Нямеччына. Мова: бел., Dolby Digital 2.0, працягласьць — 117 хв. Cучасная экранізацыя аднайменнага раману клясыка дзіцячае літаратуры Эрыха Кестнэра. Кропачка і Антон, абаім па 10 гадоў, — найлепшыя сябры. Але тады як дачка хірурга Кропачка жыве без турботаў, Антон вымушаны клапаціцца пра сваю хворую маці й прадаваць замест яе марозіва…
У 23-хвіліннай стужцы - даўжэзная чарга на разьвітаньне з Быкавым, жалобнае бел-чырвона-белае шэсьце па праспэкце Скарыны. А за кадрам - "Магутны Божа" і голас самаго пісьменьніка: Быкаў разважае пра свабоду чалавека і народу, пра нацыянальнае (Аркадзь Шанскі, "Наша Ніва").
"Крымінальнае чытво" (анг. Pulp Fiction, ЗША, 1994) — адзін з самых вядомых фільмаў рэжысэра Квэнціна Таранціна. Уладальнік прэміі "Оскар" за лепшы сцэнар, "Залатой пальмавай галінкі" Канскага кінафэстывалю 1994 году й яшчэ сарака кінэматаграфічных узнагародаў. Карціна таксама мела вялікі посьпех у публікі й лічыцца найважнейшаю вяхою ў гісторыі кінэматографа, якая дала адчувальны штуршок разьвіцьцю незалежнага амэрыканскага кіно. "Крымінальнае чытво" — зрэз крымінальнага сьвету Лос-Анджэлесу. Ва ўсім яго цынізьме, непасрэднасьці й жорсткасьці. Гэта востры гумар, складаныя псыхалягічныя сцэны, незвычайнае рэжысэрскае вырашэньне. "Крымінальнае чытво" — культавая стужка для цэлага пакаленьня людзей. Цяпер у перакладзе на беларускую мову. Падрабязьней тут http://kino.licej.net.>
Гістарычная ваенная драма, 141 хвіліна. Мова гуку: японская DDS 5.1. Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія.
Выспа Іўа Дзіма знаходзіцца на шляху амэрыканскіх вайсковых сілаў да галоўных выспаў Японіі. Таму Імпэратарская Армія штомоцы б’ецца за гэты кавалак зямлі, каб не дазволіць амэрыканцам скарыстацца выспаю як пляцдармам для нападу на Бацькаўшчыну. Генэрал Тадамічы Курыбаяшы прызначаны камандаваць абаронаю выспы. З 22 000 жаўнераў супраць магутнага амэрыканскага войска ён распачынае падрыхтоўку да немінучага нападу. Сярод маладзейшых жаўнераў юнак Сайґо, зьбяднелы пекар, якога прызвалі ў войска, разам з сваімі сябрамі адчайдушна імкнецца выжыць. Абарона Іўа Дзімы пратрывала 40 дзён.
Рамантычная калядная камэдыя. Вялікабрытанія, ЗША (2003). 130 хв.
Новы брытанскі прэм'ер закахаўся ў сваю чароўную сакратарку Наталі. Яго старэйшая сястра Карэн у гэты час усё больш пераконваецца, што яе муж Гары вядзе раман убаку. Пісьменьнік Джэмі, аднойчы вярнуўшыся дадому, застае сваю каханую зь іншым мужчынам. Спрабуючы схавацца ад праблемаў і злых думак, едзе ў Францыю і знаходзіць сваё сапраўднае каханьне ў возеры… Гэтыя і яшчэ паўтузіна гісторыяў пра пэрсанажаў усіх узростаў і сацыяльных пластоў, якія сустракаюцца і расстаюцца, фліртуюць і сумняюцца, але з аднолькавай напорыстасьцю імкнуцца да аднаго — знайсці сваё сапраўднае каханьне. Фільм пераасэнсаваны і прадубляваны па-беларуску ў межах праекту "Беларускі Гольфстрым".