CD VICIOUS CRUSADE. Freedom Comes - Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!

    
    Галоўная
    Рэгістрацыя
    Зваротная сувязь
 


  
Пошук:
    
шукаць у знойдзеным
Каталёг
  Гісторыя
  Часопісы
  Проза
  Публіцыстыка
  Паэзія
  Дзеткам
  Рэлігія
  Навука
  Іншамоўная літаратура
  Фотаальбомы
  Музыка
      CD
      MC
      Музычнае відэа
      Музычная літаратура
  Відэа
  Аўдыёкнігі
  Рознае
  Футболкі
Логін:
Пароль:

забыліся на пароль?
Рэгістрацыя
Код нашага гузіка 88x31
Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!
Абмен спасылкамі
Галоўная / Музыка / CD
Вэрсія для друку Вэрсія для друку

CD VICIOUS CRUSADE. Freedom Comes

CD VICIOUS CRUSADE. Freedom Comes

(галасоў: 24)

Абмеркаваць гэты тавар (0 меркаваньняў)

 
Цана: 16,000.00руб.
Ацаніце тавар!
Выдатна!
Добра
Сярэдне
Кепска
Вельмі кепска

Наяўнасьць на складзе: не

11 трэкаў / Агульны час 55:13. © Vicious Crusade, 2009; (p) БМА Group, 2009.

Трэк-ліст

1. Dress Me Black
2. Bang The Drum
3. Freedom Comes
4. Another Hero
5. The Man With Heart Of Gold
6. My Cruel Mirror
7. Dreaming
8. Hellbound
9. A Day To Feel Alive
10. For The Last Time
11. Rock You Up! (5:43)

Пра альбом.

"Vicious Crusade" — адзін з тых нешматлікіх айчынных гуртоў, да якіх няма пытаньняў, бо ўсё тое, што яны робяць, пазначанае знакам якасьці. Альбом-вяртаньне нашых найлепшых прадстаўнікоў мэтал-сцэны сьведчыць: яны ў добрай форме і гатовыя на далейшыя подзьвігі.

"Вішэсы" годна працягваюць справу "Gods Tower" — яны граюць добраскляпаную мэлядычную цяжкую музыку, у якой можна ўгледзіць гатычныя ды паганскія элемэнты. Безумоўна, гэтыя творы ўпрыгожвае мяккі прыгожы жаночы вакал, што стварае прыемны дысананс асноўнаму мужчынскаму рыку.

І яшчэ адзін рэдкі выпадак: з альбому выканаўцы не выпадае ніводная песьня — "Freedom Comes" складзены цагліна да цагліны зь песень-гімнаў, песень-маніфэстаў і проста прыгожых гард-балядаў, зь вялікаю смакотаю аранжаваных і пададзеных.

Сяргей Будкін (www.experty.by)

Прынамсі, суму гэты альбом не наганяе. Слухаецца ён як для падобнага роду музыкі даволі лёгка, у першую чаргу дзякуючы, бадай, дастаткова разнастайнаму па мэлёдыцы матэрыялу. Асаблівасьці агульнаму гучаньню групы дадаюць выкарыстаньне (дакладнае, заўважу, і да месца!) скрыпкі, цалкам нетрадыцыйнага для цяжкай музыкі інструмэнту, і жаночага голасу. Пры гэтым калі асноўны мужчынскі голас усё больш налягае на граўл, дык жаночы, наадварот, больш схільны да акадэмічнага вакальнага выкананьня. Як вынік — гэта эфэктоўна і запамінальна. Група ня крочыць стаптанымі шляхамі, музыкі здолелі адшукаць уласны, арыгінальны почырк і пішуць ім у меру густоўна і ўпэўнена.

Найбольшы плён пры гэтым дасягаецца там, што музыка разьліваецца шырокай плыньню, як, прыкладам, у песьні "My Cruel Mirror", дзе выразна пануюць сымфанічны дух, прадуманыя кансанансы. Тое ж можна сказаць і пра "A Day To Feel Alive". Але пры гэтым, як мне падалося, дынаміка гучаньня голасу Тацьцяны Лабоды магла быць і большая. У большасьці песень голас яе гучыць усё ж залішне далёка, у той час як ён мог бы дзе-нідзе выступаць і як асноўны голас. Удала вырашаная загалоўная песьня альбому, у якой якраз і атрымалася дасягнуць вакальнага балянсу. Прыгожая "Another Hero" ахутаная крыху балядным настроем. Агулам рэпэртуар альбому нейкіх там пярэчаньняў не выклікае. Наколькі мне вядома, група даўно ня мела выданьняў, таму, годна вытрымаўшы значную паўзу, яна здолела прапанаваць здаровы, жывы матэрыял. На фоне большасьці маладых камандаў, якія трымаюцца выкананьня жорсткага, агрэсіўнага, "Vicious Crusade" выглядае вельмі годна, упэўнена, прафэсійна. У іх насамрэч ёсьць чаму павучыцца. Найперш, бадай, — уменьню ўтрымацца ў межах стылю і пры гэтым заставацца самімі сабой, сьлепа не насьледуючы вядомыя ўзоры.

Можна таксама павіншаваць й выдаўца зь безумоўнаю ўдачай.

Зьміцер Падбярэскі (www.experty.by)

Каб праслухаць фрагмэнт трэку "Dress Me Black" націсьніце кнопачку ніжэй:

Ёсьць пытаньні па CD VICIOUS CRUSADE. Freedom Comes?

Вы можаце задаць нам пытаньне(і) пры дапамозе наступнай формы.

Вашае імя:

Email:

Напішэце пытаньні датычна CD VICIOUS CRUSADE. Freedom Comes:

Код з малюнка

Навіны
01.09.2010
Новае ад 01 верасьня 2010: дадаліся 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявіліся 2 кнігі

24.08.2010
Новае на ад 24 жніўня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

17.08.2010
Новае ад 17 жніўня 2010: дадалося 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявілася 8 кніг

28.07.2010
Новае ад 28 ліпеня 2010: дадалося 2 кнігі; ізноў зьявілася 2 дыскі, 3 кнігі, 2 часопісы

21.07.2010
Новае на KNIHI.BY ад 21 ліпеня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

Усе навіны...
Групы Google
Падпісацца на навіны старонкі Кнігі-Поштай
Наведаць групу навінаў Google
Як падпісацца на навіны Google Groups


Галасаваньне
  Які фармат навінаў Knihi.net вам зручнейшы?
Рассылка з сайту
Рассылка праз Google Groups
Навіны ў фармаце RSS
Ня маю патрэбы ў навінах Knihi.net

 

[ Галоўная | Пра нас | Старонка | Прайс-ліст (у ZIP) | Рэгістрацыя ]

Copyright © Кнігі - Поштай . All rights reserved.


беларуская музыка душевые кабины APPOLLO смесители GROHE дверная фурнитура PALLADIUM